Каршун над палямi лятае...

***
Каршун над палямі лятае,
З нябёс азірае зямлю:
І бераг, і луг разглядае,
І жоўтую гліну – раллю,

На возеры лёд, дзе кар’еры,
На лёдзе – дурных рыбакоў,
Разумных курэй у вальеры,
І нават – ля фермы быкоў.

Над доламі плавае птушка,
З нябёс аглядае жыццё.
І ўецца дарога, як стужка,
З сучаснасці і ў забыццё.

27. 03. 2018 г.


Рецензии