Анатолий Садчиков. Возраждая цветы и любовь
колер бэзу і пахі руж,
быццам у вока цаляе куля
і па скуры шыбуе мароз.
Назіраю, як час сыходзіць,
Бы аблокі ў сінюю даль,
Усё каштоўнае, што не шкодзіць
забівае халодная сталь.
Памажы мне праўды дабрацца,
каб я змог цябе не забыць,
захаваць твае тонкія пальцы
ад вар'яцкага лёсу спачыць.
Я яшчэ малады дастаткова,
каб з дарогі камень не падняць,
дзе ад шуму матораў і колаў
чэзне ў чэрвень паветра дня.
Толькі разам з табой не стамлюся
самы лепшы месяц праводзіць,
калі будзем кранацца вуснамі
руж пунсовых, што нам не шкодзіць.
Толькі разам мы час дагонім,
што сыходзіць у прорву стагоддзяў,
каб стуліліся кветкі й далоні
над слядамі падкоў у паўнаводдзе.
Гэта нашага смутку конніца
б'е капытамі ў вока, у брыво,
каб імчаліся мы, быццам гоніцца
наша ў кветках кахання пітво.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118032701978