Як гола, убога i бедна...
Як гола, убога і бедна
Сядзібы вясной выглядаюць!
Сумёты знікаюць бясследна,
Бясследна і зімы знікаюць…
У новыя вёсны імкнуцца
З ружовым бярозавым голлем,
Душой абудзіцца, прачнуцца,
Раскінуцца вольным раздоллем
Так хочацца мне, як ніколі!
Галіны бяроз набухаюць…
І прагне душа мая волі!
Сядзібы мільгаюць, мільгаюць…
27. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032710774