Цячэ вада пауз плот з гароду...
Цячэ вада паўз плот з гароду.
Так і жыццё: паўз плот цячэ,
Шукае выйсце на свабоду.
А што яму шукаць яшчэ?
Вада цячэ, яна струменіць,
Сыходзіць ціхенька ў зямлю.
Вада жыццё не пераменіць.
А хіба я – перамяню?
Шукае выйсце на свабоду
Маё жыццё, пакуль цячэ.
Дару яго свайму народу.
Ці прыме ён яго яшчэ?..
26. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032606755