Пра жыццё сваё нi гуку...

***
Пра жыццё сваё ні гуку.
Птушкі ціўкаюць. Вясна.
І ні гуку пра разлуку,
Што віднеецца з акна.

Ні пра што ў жыцці ні гуку,
Бо нічога ў ім няма.
Так – ні стуку ані груку –
І праходзіць, як зіма.

Не скажу і пра разлуку.
Прызвычаіўся, жыву.
І люблю сваю прынуку,
Каб ні гуку – наяву.

26. 03. 2018 г.


Рецензии