З едзеш ты ад гора у край далёкi...
Іне
З’едзеш ты ад гора ў край далёкі,
Дзе плыве над Этнай белы дым,
Дзе такія ж белыя аблокі
На блакітным небе маладым.
Я таксама з’ехаў бы ад гора,
Толькі мне наканавана жыць,
Дзе няма ні гор, ні нават – мора,
Дзе я змог бы гора утапіць.
Да цябе я не паеду ў госці,
Буду дома гора гараваць,
Дзе гады мінулі маладосці,
Дзе нам побач з мамамі ляжаць.
Хоць жыццё кароткае, бы хвілі,
Дый яго без гора не пражыць.
Зноў пясок на мамінай магіле
Нас заве наведаць, пагасціць…
25. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032508736