Надзённае
Жым-жым, жым-жым, --
Як дастаў усіх рэжым.
Як здараюцца антракты,
Ён прыдумвае тэракты.
У рэжыма -- чорны бус,
У рэжыма чорны вус.
Стогне, братка беларус,
Бо рэжым, бы землятрус.
Жым-жым, жым- жым, --
Слова супраць не скажы.
Завязуць цябе ў Навінкі,
З нырак зробяць палавінкі.
Жым-жым, жым-жым, --
Што ж мы зноўку ўсе бяжым?
Уцякаем ад АМАПа,
Што крадзецца, нібы малпа.
Жым-жым, жым-жым --
Вострыць мой брусок нажы.
Прыйдзе час -- збягуць смаўжы --
Будзе свята для душы.
25.03.2018.
Свидетельство о публикации №118032506657