На мутным шкле, як падарунак дню...
На мутным шкле, як падарунак дню,
Апошніх яркіх прамянёў адбітак.
І твар гарыць, нібыта ад агню,
Ці то ад сонца веснавога нітак.
На мутным шкле трывогі і турбот
Адбітак слёз нямога хвалявання.
Хінецца сонца там, дзе паварот
Дарогі той, што з захаду да рання.
24. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032409046