Усмiхнiся

Усмiхнiся...
Мне падабаюцца ямачкi на тваiм твары.
Мы былi парай да той пары.
Калi спынiлася зiма, тады
нешта змянiлася.
Але ты ўсмiхнiся...

Мары.
У дзяцiнстве ты марыў стаць касманаўтам
цi героем, цi проста лаўрэатам
некалькi конкурсаў, не бяда -
у цябе ёсць ямачкi на твары.
Усмiхнiся...

Брамы.
Дзеля нас адкрывалi краiны i брамы,
хадзiлi з лупай, зараз шукаюць новы кантэнт.
Робяць хутка жыццё файныя Штаты,
даруюць нам яйкi i абсэнт.
Ты ўсмiхнiся.

Дзесьцi ў сэрцы сталiцы пiшу табе вершык,
бо па iншаму зараз нiяк не магу.
Няхай пра каханне гаворыць "вумны" даследчык,
а ты ўсмiхнiся, а я на цябе пагляджу...
Палюбуюся.


Рецензии