Зусiм нядауна я Вас вiншавау...
Памяці Людмілы Тарасаўны
Зусім нядаўна я Вас віншаваў,
Чытаў Вам вершы, што Вы так любілі.
Дзень нараджэння той апошнім стаў,
З яго Вы мне хвіліны падарылі.
І пад уплывам тых хвілін пяшчотных
Падоўжыўся жыцця кароткі міг –
І мой, і Ваш, і птушак пералётных,
Які, здаецца, толькі Бог спасціг.
Нам не спасцігнуць таямніцы свету,
Не зразумець, калі нас пазавуць
У іншы свет, на іншую планету,
У светлую дарогу, светлы пуць.
Зусім нядаўна я Вас віншаваў,
Чытаў Вам вершы, што Вы так любілі.
Дзень нараджэння той апошнім стаў,
З яго Вы мне хвіліны падарылі…
24. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032407696