Новы год прыйшоу у хату

Новы год прыйшоў у хату,
З лесу ёлку нам прынёс.
Белы снег ляжыць, бы вата,
Кліча з хаты на мароз.
Снег іскрыцца на ялінах,
Снег укрыў сляды дарог.
Снег для Зюзі -- не навіна,
З ім знікае боль трывог.

Прыпеў.
Зюзя, Зюзя,
Развяжы свой вузел,
Ды пакінь ля ёлкі
Стравы для вавёркі.
Зюзя, Зюзя,
Ростам невялічкі!
Ты за спінай носіш
Мех ды чаравічкі.

У другіх краінах --Санта,
А ў Расіі -- Дзед Мароз.
Там, дзе ён -- заўсёды свята,
Падарункаў цэлы воз.
Ездзіць Санта на аленях,
А наш Зюзя на ласі.
Па-другому ён не ўмее,
Бо ў бары няма таксі.

Прыпеў.
Зюзя, Зюзя,
Развяжы свой вузел,
Ды пакінь ля ёлкі
Стравы для вавёркі.
Зюзя, Зюзя,
Ростам невялічкі!
Ты за спінай носіш
Мех ды чаравічкі.


Рецензии