Рэдкiм пухам лебядзiным...
Рэдкім пухам лебядзіным –
Снег над ранішняй зарой.
“Хто, як Бог?” – анёл Айчыны.
Пёры чысціць над зямлёй.
Ды ніхто не роўны з Богам.
Хіба што – Ягоны Дух.
І кладзецца на дарогу
Лебядзіны белы пух.
Не кажыце мне няпраўду:
Быццам снег я той прысніў.
То анёл на пераправу
Так спяшае да вясны.
23. 03. 2018 г.
Архістратыг Міхаіл (па-габрэйску – «Хто як Бог?»). – Заўвага аўтара.
Свидетельство о публикации №118032304195