Плывуць i плывуць аблокi...
Плывуць і плывуць аблокі.
Закончылася зіма.
Ад снегу, дзе быў глыбокі,
І следу амаль няма.
Жаўцеюць, чарнеюць пасмы
Саломы, старой травы.
І ў небе стралой атласнай –
Бы "Івікавы журавы".
Прадвесцяць каму пагібель?
Ці знойдуць забойцаў тых?
Іх крылаў шумлівы флігель
За воблачнай даллю сціх.
Плывуць і плывуць аблокі,
Услед журавам плывуць.
Знікае іх клін высокі,
Чакае іх светлы пуць.
22. 03. 2018 г.
"Івікавы жураўлі" – балада Фрыдрыха Шылера, якая пераказвае легенду пра забойцу паэта Івіка, якога бачылі чорныя жураўлі і на якога пазней паказалі перад усімі людзьмі. – Заўвага аўтара.
Свидетельство о публикации №118032209026