Ольга Ноздрякова. Ах, катись оно всё к чёрту...
да чорта!
я стамілася ад гульні
" ў лэдзі "
Гэй, плюхні ты мне ў сок
гарэлкі.
Горад змрочны
заліты меддзю...
У гэты вечар
я даю сола.
Ты ў вочы мне не глядзі.
Згінеш.
я бяру агонь рукой голай...
толькі сэрца
ўсё мацней стыгне.
І выбухаюць
у ночы зоркі
засыпаючы ўсю траву,
вецце...
Раніцай будзе ўсё
горка,
Будзе выць са мной
дзікун-вецер
Не пытай мяне,
Мне балюча...
Навучылася руйнаваць замкі.
Я народжана
вольнай кручай,
непрыручанай нікім
самкай...
Перевод на белорусский язык М.Троянович
Свидетельство о публикации №118032205253