Калiсьцi у Лексiным садзе...

***
               Памяці бабы Лексы

Калісьці у Лексіным садзе
Збіраў у бітончык маліну.
У Лексіным добрым паглядзе
Было ўсё, бы напалавіну:

Журба й весялосць у паглядзе,
Сардэчнасць і смутак халодны.
А колькі маліны ў тым садзе!
Наеўся б, які ні галодны!

І не шкадавала ніколі
Ні ягад здзічэлага саду,
Ані адзінокае долі,
Ані залатога пагляду.

Ні Лексы няма, ні маліны,
Ні пчолак руплівых у садзе.
Гараць на тым месцы рабіны,
Бы колісь душа… у паглядзе.

22. 03. 2018 г.


Рецензии