Ён памятае вельмi добра...
Ён памятае вельмі добра,
Што абяцаў мне, а што – не,
Той снежань і ягоны вобраз,
Што сэрца жалем закране.
Ён абяцаў вялікі смутак,
Глухі і неадчэпны боль,
Журботы вопратку й абутак
І слёз расплаўленую соль.
Не абяцаў, што верне маці,
Не абяцаў, што будзе жыць,
А толькі – цішыню у хаце
І памяць, каб яе любіць.
21. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032106808