Што ты зрабiу...
У чорным небе страпянуцца зоркі.
І распаўзуцца промні, бы вужы,
Да нораў тых, што нематой прагорклі.
Калі народзіць цемра новы дзень --
У норах зноў зацепліцца надзея.
І ў кожнай плоці з'явіцца спадзеў,
Каб запытацца: з кім жыву і дзе я.
Не бойся забытаць сябе аб тым,
Што за гады маўчання набалела:
Успомніць Сына, Бога, Дух Святы,
І прыгадаць, што ёсць на свеце вера.
Спытай сябе: ці сябраваў ты з ёй,
Калі яе, закутую ў кайданы,
Вялі на Салаўкі, нібыта ў бой,
Каменне ў спіны вернікаў кідалі.
Што ты зрабіў для Бога і для тых,
Хто веру саграваў сваю ад крыку?
Хто ў покрыве начэй пісаў матыў,
Што вырваўся з грудзей, бы гук з пад смыку?
Што ты зрабіў, каб вольна жыў народ,
Каб вера сэрцы шчырасцю кранала?
Што ты зрабіў, каб адрадзіўся род
Людзей, ад Беларусі да Ямала.
Свидетельство о публикации №118032105395
"Не бойся заПытаць сябе аб тым", (возможно ошибочно написана "б").
С искренним уважением к земляку
Николай Короб 21.03.2018 13:23 Заявить о нарушении
Валерий Познякевич 21.03.2018 13:37 Заявить о нарушении