Вясеннi снег мяце, мяце...
Вясенні снег мяце, мяце
Пшанічны, непаўторна белы,
Нібы ў сакавіку цвіце
Чаромха цветам анямелым.
Пяшчотных гронак лёгкі пух
На сцежкі сыпле какалуша.
У снезе дзень вясны патух,
У снезе – вішня і ігруша.
А снег чаромхавы мяце,
Танцуе крыжачок, сваволіць
І белай квеценню цвіце,
Каб сэрца чысцінёй спатоліць.
21. 03. 2018 г.
Какалуша – чаромха (гомельскі дыялект). – Заўвага аўтара.
Свидетельство о публикации №118032104397