Заiмшэлых вербау вохра...
Заімшэлых вербаў вохра
І таполяў заімшэлых
Да ствалоў нібы прысохла,
Да іх твараў загарэлых.
І бяжыць, бяжыць дарога
З Вязынкі і да Заслаўя,
Дзе Рагнеда моліць Бога
За здароўе Ізяслава.
Вохра вербаў заімшэлых
І таполяў ля дарогі –
Колер твараў загарэлых,
Хто дамогся перамогі.
21. 03. 2018 г., па дарозе з Вязынкі ў Заслаўе.
Свидетельство о публикации №118032110869