Шчасце

Што такое шчасце, мне скажыце?
Свет, што нараджаецца у душы,
Белыя рамонкi у спелым жыце.
Буйныя ад сонца каласы.

Шчасце - неба зорнае над намi,
Гэта - кроплi летняга дажджу,
Водар кветак, i чабор духмяны,
I крынiчка, да якой хаджу!

Спевы птушак ранiцай чароунай,
Промнi сонца тым прыгожым днём,
Водар хлеба на стале цудоуны,
Сцежка рушнiка - матулiн ён.

Бусла на балоце клекатанне,
Спевы песень над маёй зямлёй.
Мары нашы, першае каханне,
I дзяцiнства радасць i спакой...
Л.Э. 03.12.2014

С Международным днём счастья всех! Мира и счастья!


Рецензии
Які прыгожы верш аб шчасці, Марыя!
Беларуская мова мае асаблівасці, можа таму і гучыць так міла Ваш верш!
Беларуская мова вельмі выразная, пяшчотная, тонкая... З цягам часу ўсё часцей звяртаюся да яе.
З цяплом ды падтрымкай!
Ваш верш цудоўны...

Татьяна Цыркунова   15.06.2024 12:36     Заявить о нарушении
Дзякую, Таццяна!
У гэтым вершы многа прыгожых слоу на роднай мове. Вы далi змястоуную ацэнку нашай мове. Будзем старацца пiсать новыя прыемныя вершы.

Мария Розумко   25.06.2024 17:51   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.