11. 03. 18

Аб чым будуць дажынкі апошняга дыктатара,
Ці жоўты ліст зазеляніцца зноў?
Ці усміхнецца невясёлая вясёлка?

Як доўга велізарны і дзівосны вол яшчэ
Стрымае у грудзях сталетні удых?
І назіраючы з глыбін, як на паверхні
На водных лыжах ездзіць тут і там
Афелія у ззяючым брыльянтавым бікіні,
Як доўга вол яшчэ не паплыве, каб
Выкрасьці Афелію, стаць богам, стаць
Быком?

Як? Колькі? І навошта? І калі?
І горбіцца, брыняе мой пытальнік.
Ён корань каранёў, кароль без кораня і корань без кароны.

Але у красавіку ён разарве асфальты усіх
Шляхоў.

Тады нарэшце я пайду па траекторыі
Пчалы.


Рецензии