Нешта выюць сабакi у суседскiм двары...
Нешта выюць сабакі ў суседскім двары.
На вясну, на мароз, на аблокі?
Хтосьці ходзіць па лесе, што там на гары
Памяркоўны стаіць і высокі.
Над дваром і над лесам у сіняй журбе
Ціха дзень мой ідзе, ад адчаю ўцякае
І на гнуткай, разгалістай, ніцай вярбе
Белым воблачкам быццам на міг завісае.
19. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118031903718