Эдуард Асадов. У тебя характер прескверный. Рус. Б
Не такія ўжо добрыя вочы.
Няшчыры твой погляд, бы п’яны,
Без душы і зусім не дзявочы.
І твар у цябе не знаходка,
Што прыгожага ў ім мастаку?
З куранячай хадою брыдоткай,
Смех, што вуснамі ў кутку.
Лёгка мне зразумець без лекаў,
Што і сэрца ў цябе не б'ецца.
Хіба знойдзеш, каб дзеля здзекаў,
Той пакутвае, той смяецца?!
Ноч, падморгвае мне агнямі,
Ціха кружыцца за акном.
І партрэт твой смяецца ў раме
Над працоўным маім сталом.
Недарэчна маё чаканне!
Я стаю перад ім...палю...
Ну прыйдзі хоць раз на спатканне!
Я ж, ад злосці цябе люблю!
Перевод на белорусский язык максима Троянович
Свидетельство о публикации №118031800052