Сакав к
Хмурыць бровы не прывык,
З зімой подручкі гуляе,
Вясне краснай падміргае.
Люты Зімачку раўнуе,
На Сакавіка палюе:
З гурбаў пасткі расстаўляе,
Маразамі пагражае.
Сакавік з яго смяецца -
З капяжоў вады нап'ецца,
Ночкай Зімачку цалуе,
Да Вясны днём шпацыруе.
Блазнюку Вяснянка рада-
Ведае - яе ўжо ўлада.
У стужкі з сонца запляцецца,
Ручайкамі засмяецца.
Сакавік ад шчасця млее,
Час ад часу ўсё смялее.
Пра зіму не ўспамінае,
На цымбалах гучна грае.
У Вясны ад таго йграння
Зарадзілася каханне.
З хлопцам стройным цалавалась,
Сокам цёплым налівалась.
І ад гэтае прычыны
Зацяжарылі вярбіны.
І раскрылі роцікі
Жоўценькія коцікі.
Плямкі ў полі парудзелі,
Жаўраначкі прыляцелі.
Нарадзілі ўзлескі
Сінія пралескі.
Сакавік жа баляваў:
Сокам клёнаў частаваў.
А бярозкі плакалі -
Долу слёзкі капалі.
Шкада стала блазнюка -
Малайца - Сакавіка.
Хутка прыйдзе Красавік,
Бо чакаць ён не прывык.
І пойдзе з панадворку
Сакавік ў вандроўку.
03.03.2018г.
07.03.2018. Маргарыта Губіч - Карачун
Свидетельство о публикации №118031810761
Палина Ивчик 19.03.2018 10:34 Заявить о нарушении