Абагрэй мяне, супакой

Ты сказала мне ў вечар той,
Калі сонца схавала промні:
Абагрэй мяне, супакой
І цяпло маіх рук запомні.

"Абагрэй мяне, супакой" --
Грала ў сэрцы пяшчотнай нотай.
Там каханне цякло ракой
І развітваўся дзень з самотай.

Прыпеў.
Сёння ты для мяне адна.
Сёння я для цябе адзін.
Вып'ем вуснаў няктар да дна --
Няхай месяц на нас глядзіць.

Неба зорнага далячынь
Зазірнула каханню ў вочы.
Памаўчым давай, памаўчым
І дарогай адной пакрочым.

Прыварожвае белы май,
Залацісты світанак весні:
"-- Абдымай мяне, абдымай,
Каб гучала каханне песняй".

Прыпеў.
Сёння ты для мяне адна.
Сёння я для цябе адзін.
Вып'ем вуснаў няктар да дна --
Няхай месяц на нас глядзіць.


Рецензии