Нiбы белыя каралы...
Нібы белыя каралы,
Снег застылы, снег апошні –
Зацвярдзелы і зляжалы –
Заблішчаў, гарыць на пожні.
І крышталь празрысты лёду –
Гладкі, гулкі, серабрысты –
П’е вясеннюю свабоду
Ў дзень марозны, дзень іскрысты.
Залатога сонца лебедзь
Прачынаецца ў нябёсах,
Трэпле крыламі ён ледзьве
І плыве па голых лозах.
17. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118031703254