Степан Коваль. Белое. Безмолвие. Рус. Бел
А сляды замятае завея
І пад белай церухой душа,
І ўсё жыццё ў ледзяным лушчаку.
Нічога – кажу я сабе,
Гэта хутка пройдзе стараной
І ўсе тысячы тысяч бед
Управіцца не здолеюць са мной.
Крок за крокам...
Усё далей сыду,
Поле белае мераючы я.
А завея дзьме душы ў дуду
І рыдае душа, як баян,
І завылі аб струны смыкі...
Ва ўсе бакі –дзікі абшар,
Рвецца ветрам сівым на жмуткі
І ўплятаецца ў змрочны цяжар.
Але іду – крок за крокам...Яшчэ
Колькі на бела іх мне ступіць?
Лоб упарты перахрышчаны –
Буду рухацца, буду жыць...
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118031701618