ЛЁС

Ты куды плывеш, рака?
Абдымаеш вёскі...
Бачу ў лодцы рыбака,
А яна ж без вёслаў!

Не было ў яго вясла,
Роднага прытулку...
І адна толькі вясна
Бегла па завулку.

І ад гэтыя тугі,
Хлопец сінявокі
Ўсё шукае берагі,
Родны кут далёкі...
          16.03.2018.


Рецензии
Якія прыгожыя асэнсаваныя актуальныя і надзённыя радкі!
Вашы вершы на роднай мове напоўнены глыбокімі выявамі і непаўторнай адухоўленай пяшчотай. Нажаль, з цягам часу такія творы сустракаюцца ўсё радзей...

Вялікі дзякуй! Поспехаў у творчасці і шчасця ў жыцці!

Андрей Ястремский   29.08.2018 20:55     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй за цёплы водгук! Ды яшчэ на родненькай мове, якую люблю і шаную. Можа, некаму яна "рэжа" слых, але ж ніколі ад яе не адракуся. Ніколі!Усяго вам цудоўнага ў жыцці і працы!

Анна Атрощенко   30.08.2018 13:22   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.