Шматгранныя пацеркi, шклярус...
Шматгранныя пацеркі, шклярус
Празрысты… Як быццам ільдзінкі?
Спачатку растала, а зараз
Ізноў ледзянеюць сцяжынкі.
І сад мой яшчэ апусцелы…
Адбельвае ў снезе палотны.
Здранцвелы, глухі, анямелы.
Без птушак, без кветак – самотны.
Спачатку растала. А зараз
Ізноў ледзянеюць сцяжынкі.
І ветразь шырокі – ці хмара? –
Не дождж прынясе, а сняжынкі.
16. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118031604990