Сны былых нараджэнняу, як сонечны лотас...

***
Сны былых нараджэнняў, як сонечны лотас.
І лісток – пад вадой, на вадзе і ў паветры.
Гэта вешчыя сны, гэта вешчы ў іх голас,
Гэта вершаў, як сноў, серабрыстыя метры.

Як малюнак то моцных, то зніжаных долей,
Сны былых нараджэнняў. Бы сонечны лотас!
І так хочацца выйсці ў шырокае поле
Ці ў нязведаны сэрцам і думкамі космас.

16. 03. 2018 г.


Рецензии