Выгукнуць...
занатаваць на паперы,
пусьціць шматкамі па ветры,
карабелькамі па вадзе,
попелам па вагні,
зернем убіць у зямельку.
Толькі тады атрымаеш плён,
што разарве зачараванае колца
тваёй незьдзяйсьняльнасьці.
Свидетельство о публикации №118031610447