У мяне у пакоi...

У мяне ў пакоі
гарыць ліхтар чырвоны,
але нічога
дрэннага не думай,
бо ён лагодзіць
змораныя думы
і цяплынёй пяшчотна
ахінае.
Ды колер гонару,
нарэшце,
гонар мае.


Рецензии