Александр Малухин. После дождика слепого
Нагуляўся, падшыванец…
Бестурботна неба ліжа
Сяміколерны лядзяш.
А паветра настаяна
На рамонкавым дзірване,
Многагучча тут нанова
Чутна ў вільготную ціш,
Хвосткай пуга пастухова…
Цёплая вада ў затоцы,
Шамаценне чарацін,
Карагодзяцца маляўкі,
У дзіцячым садзе млын,
Тыкаюць мыскі ў пясок ,
Воднай роўнядзю кружляюць
Мудрагелісты вальсок.
Паплаўкі, што з пёраў граюць
Пад крыштальнасцю стракоз.
І, у бязвер'і, я паверу-
Побач, з вудай сам Хрыстос…
У чырвоным ён берэце,
Мілавідная вясна
У аднаактавмм балеце,
Загледзелася ўюна.
Глядач- божая кароўка:
Нібы вытанчана з шкла
Віртуозна, спрытна, лоўка
Сінявокай кветкі тла.
Уюн трапеча тонкім вусам,
Паспрачаўся ён з плюшчом…
"Добра?"- я спытаў Ісуса.
Адказаў ён: "З добрым днём…"
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118031503772