Дарогi Айчыны
Ледзь не жахнуўся, -- адранцвелі ногі.
Яна і на касьбе, і на сяўбе --
Куды ні глянь -- паўсюль яе дарогі.
Адна вядзе на Захад... Ды па ёй
Да веры праваслаўнай не прабіцца...
Там іншы крыж: даўно -- не той устой,
Прывыклі там па-іншаму маліцца.
Гасцінец наш для Польшчы стаў чужы --
Палякі шлях не так цяпер будуюць.
Прыціхла Белавежа ля мяжы --
Там дзве зубрыхі трох дзяцей гадуюць.
Яны не дзеляць пушчу папалам,
Не дзеляць ежу і не дзеляць мову.
Для іх Сусвет -- Вялікі Боскі Храм,
Што выткаў іх свядомасці аснову.
Былі калісьці ў княстве мы адным --
Ад ворагаў свой край аберагалі...
Развеяўся, бы міт, стагоддзяў дым --
Зуброў малюем з рознымі рагамі.
2.
Другой дарогай крочыў я на Ўсход.
Сярод лясоў застыглі ў смутку вёскі.
Чакаюць свайго свята кожны год
Ля чорных хатаў белыя бярозкі.
На Ўсходзе сонца бруднае ўстае,
Аб луг смаленскі промні выцірае.
Там шмат красы, ды страчаны давер
Да тых мясцін, што называлі раем.
Смаленск пад ногі сыпаў жалуды,
Вітаў мяне здалёк зялёным гаем.
Вяла дарога думкі не туды,
Бо там цяпер смаленшчына другая.
Я памятаю, мову тых мясцін,
Яшчэ з часоў Альгерда і Ягайлы.
Казаў калісьці дзед мой Аўгусцін,
Што крэмль смаленскі -- наш, ён -- самы гарны...
Да той дарогі страчаны давер --
Няма на ёй ні мовы, ні ліцвінаў.
І толькі зубр: стары ліцвінскі звер,
Вартуе лес: мінулых дзён хаціну.
3.
А трэцяя дарога павяла
Мяне на Поўдзень тым чумацкім шляхам,
Дзе соль вазілі ў лодках, на валах, --
Хапала солі той расейцам, ляхам...
Тут вёўся гандаль: гандаль не малы --
У княствах нашых жыў народ руплівы.
Тут адлівалі цэглу і званы,
Рабілі кафлю з каляровай гліны.
У Тураве, на Мозырскай зямлі,
Чумацкі шлях пазначаны крыжамі.
Яны растуць, бы дзён тых мазалі,
Як веры праваслаўнае скрыжалі.
Хадзілі тут князі і каралі.
Былі манголы, шведы і французы...
Дарогі край ад немцаў бераглі,
Ядналі партызанаў у саюзы.
Чужынцы, што ішлі да нас з вайной,
Знайшлі ў зямлі апошнюю прыпіску.
Памкненне, што сюды іх прывяло,
Скрыжаляў запавет спазнала блізка.
4.
Паўночная дарога -- гэта крык --
Тут выспявала мудрасць нашых продкаў.
Гусоўскі чуў знаёмы краю рык
Тых зубраў, што хаваліся ў паводку.
Тут Еўфрасіння несла Боскі крыж,
Малілася за край наш бласлаўлёны.
Быў Полацак не горшы за Парыж,
Быў у яго Францішак улюбёны.
Край крывічоў! -- аблашчылі цябе
Сваёй вадою Нарач і Дрывяты.
Ты ўзрос ля іх, ты радуеш цяпер
Нас крыжам тым, дзе дух твой не распяты.
Цябе за веру нішчылі тваю.
Тут святарам галовы адсякалі.
А ты ўдыхаў вясновую раллю,
У новы Храм надзей закладваў камень.
Сягоння час настаў -- з усіх дарог
Абраць адну, якой мы далей пойдзем.
Дарогу тую нам падкажа Бог,
Ён павядзе да Браслава ці Лодзі.
Бо толькі вера можа аб'яднаць
Красу зямлі, мастацтва і пісьменства...
Дарогі тыя здольны веды даць,
Што ў кожным з нас закладзены маленства.
Свидетельство о публикации №118031409644