Што той снег, што зiма...
Што той снег, што зіма,
Калі ўсё мімалётна на свеце?
Калі свет, як турма,
А жыццё пралятае, як вецер?
Хіба толькі радкі
Пасля нас застануцца, – не болей!
Іх цяпла аганькі –
Цвыркунамі на лузе ці ў полі.
Шкадаваць аб начах
Ці аб днях незвычайна спакусных?
Што зіма мне ў вачах,
Калі ў іх – твае вочы і вусны?!
14. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118031404070