Вада цячэ, вада сваволiць...

***
Вада цячэ, вада сваволіць…
Як жыць на бездарожным свеце?
Як жыць, калі такія болі
Нясе, разносіць вольны вецер?

Вайна, і смерць, і выбух міны…
І гінуць дзеці, гінуць дзеці!
Як жыць, калі народ нявінны –
Няшчасны бежанец на свеце?

Як жыць, калі вада сваволіць,
Сваволяць спёка, смага, голад?
Як жыць, калі такія болі
Нясе бяздушнасці нам холад?

Як жыць, калі паўсюды войны…
І гінуць дзеці, гінуць дзеці?
Як жыць у век такі разбойны
На нашай сонечнай планеце?

13 – 14. 03. 2018 г.


Рецензии