Сьл мачая песьня
Слухаў - ня чуў, углядаўся - ня бачыў
І ад жыцьця не займаў я знацьця,
Каб адным словам сьвет гэты адзначыць,
Каб яму словам адзнаку надаць.
Словам адным нельга сьвет перайначыць,
Пад свой парадак, навек, назаўжды,
Сьвет гэты, посьвістам шашкі казачай,
Многія з іх пазакідваў у нябыт.
Вось і паўзу я сьцежкай сьлімачай,
Вочы сьляпыя, язык мой замкнён,
Песьняй нягучнай, нячутнай, нябачнай,
Сьвету не зрушу адвечный спакой.
-13.03.18.
Свидетельство о публикации №118031301258