Цурчыць вада па вадасцёку...

***
Цурчыць вада па вадасцёку,
Хоць на дварэ зусім не спёка,
Хоць на дварэ стаіць туман –
Сівы і дымны, белагубы.
Ён, як Сусветны акіян
У хвалях пенных і бялёсых,
Ці як вясна – пралескі ў косах…

Вада цячэ, сцякае ў трубы,
Цурчыць яна па вадасцёку,
І ўсё прыходзіць да вытоку
Ракі жыцця, сваёй крыніцы
Ў бруях расталае вадзіцы.

12. 03. 2018 г.


Рецензии