А аблокi у край далёкi...
… А аблокі ў край далёкі
Вецер гнаў і моцна дзьмуў.
Дзве сарокі-белабокі
Ён да хаты падштурхнуў.
Потым зноў мяла завея.
Раптам сціхла. Цішыня.
Але вецер ці слабее?
Ці яснеецца вясна?
За якой гарой шукаць мне
Ледзь прыкметную вясну?
Не сядзіцца ў цёплай хаце…
Вецер яблыню хіснуў.
Ой, сарокі-белабокі
На лазіне, на дубцы,
Вы з якіх краёў далёкіх
І якой вясны ганцы?..
11. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118031107570