Разам
Не ўспрымай мае словы за пыл,
Што ўздымаецца ў дальнія высі
Ў тых краях, дзе калісьці я жыў.
Падыйдзі да мяне, ды застанься
Назаўседы братэрскім, маім.
Толькі здуру ўжо не вяртайся
Да таго, хто быў панам тваім.
Прыхілісь да мяне, ды паслухай,
Як узбуджана сэрца крывёй,
Ад чаго захапілася стукам?
Мабыць, у пошуках волі сваёй.
Падтрымай жа мяне, ды разам
Вернем славу ўчынкам былым.
Не кажу я табе, што адразу,
Але станеш
Свабодным!
Жывым!
Свидетельство о публикации №118031112815
Вельмі спадабаўся верш. Прыгожы склад.
І па сутнасці - пра важнае!
Шчыра дзякую!
Поспехаў Вам, натхнення, радасці, міру, любві!
З тяплом душы,
Мила Бриз 24.03.2023 09:57 Заявить о нарушении
Владислав Буракевич 26.03.2023 00:32 Заявить о нарушении