Акно адчынiш, i вясна...
Акно адчыніш, і вясна
Заве цябе пайсці на ўзгорак,
Дзе сум асін, бяроз сцяна,
Дзе сцежка ўверх – да самых зорак.
Бяроз ружовая сцяна,
Насычанае сокам вецце.
Там ты адзін, душа адна,
Як і жыццё – на гэтым свеце.
Сцяжынка ўсё вышэй заве.
І дзень заве ў настрой вясновы.
І дзякуй Богу, што дае
Жыццё табе натхнення словы.
10. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118031008991