ТАБЕ на беларускай мове
Не сціхае, і час,як заўсёды,не лечыць.
Зноў чаканне няблізкай сустрэчы.
Зноўку мы ўжываемся ў роль:
Усміхацца,хадзіць,гаварыць,
Завіхацца па дому і справах.
І чакаць,калі можна адно аднаго абдымаць,
Цалаваць наяву,а не ў марах.
Свидетельство о публикации №118031001386