Зжылi зiму...

Зжылі зіму,
зжылі сьнягі!
І хутка ўбачым
крыгаходы!
Натхненьнем поўныя
вясны,
мы замілуемся
прыродай!
І аж да жаху
праціне-
Дзьвіна як мора
стала!
Вірлівы лёс яе нясе
праз нас да акіяна.


Рецензии