Паэтам
жывем,
пляцем свае
карункі лёсу.
Кахаем,марым
і пяем
дзеля сябе?
Дзеля Нябёсаў?
А можа
водарам вясны
спатоліў
прагнае ўяўленьне,
мы падманемся-
з Вышыні зьляцім
на мёртвае каменьне?
То будзе нам
найлепшы знак
таго,што мы
абранцы лёсу.
Тут горкі
паспытаўшы смак,
зноў накіруемся
ў Нябёсы!
Свидетельство о публикации №118031010347