I дыхае прагна вiльготным паветрам...
… І дыхае прагна вільготным паветрам
Ружовае голле бяроз.
Сінь дыму заносіць падатлівым ветрам
На вецце адталае лоз.
І грузнуць у снезе сляды летуценняў…
І вечар насустрач брыдзе.
Загрузне і ён там, дзе снег па калені,
І лозам у ногі ўпадзе…
09. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030908338