I сонца няма, але ж капаюць дахi...
І сонца няма, але ж капаюць дахі,
І дзесьці за лесам грукоча цягнік.
А там, дзе яловыя высяцца гмахі,
Твар сонца за хмарамі бліснуў і знік.
І сонца няма, але капаюць стрэхі
І недзе за лесам вітаюць вясну,
І ўжо капяжы яе мыюць даспехі,
Яе абуджаюць ад зімняга сну.
09. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030906179