I сонца няма, але капае з дахау...
І сонца няма, але капае з дахаў.
І дзесьці за лесам грукоча цягнік,
Нібыта вагоны няспраўджаных страхаў
Ён цягне ў былое нявыданых кніг.
Аб чым шкадаваць? Будуць новыя страхі,
І светлыя мары, і радасці міг…
І плачуць без сонца вясновыя дахі
І пішуць старонкі няздзейсненых кніг.
09. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118030904913