***
Косткі вымылі з зямлі.
Не патрэбны людзям боты,
Ад парцянак мазалі.
Торф, які каштуе болей
За чырвоны той паркет,
Параўналі з пачкам солі,
Спрэсавалі на брыкет.
У зямлі нутро пустое.
У зямлі баліць душа.
Зноўку робім мы не тое
Планамерна, не спяша...
Што ні крок -- адны памылкі--
Сеў Чарнобыль на плячы.
Жыць у цемры мы прывыклі --
Боль не лечым свой ні чым.
Дзе ж знайсці нам тыя лекі,
Каб душою акрыяць,
Каб спадзеў расплюшчыў вейкі,
Над зямлёй пачаў крыляць.
Прачынайся, дух народны!
Адбудуй Айчыны Храм!
Беларускі, горды, годны,
Каб арган у сэрцах граў.
Свидетельство о публикации №118030902695