Надежда Воробьёва. Художник. Рус. Бел
крывадушнічалі - я гэта ведаю.
Неўзаметку змянялася паўдзённае святло,
і дрыжала душа, заміраючы.
Ярка-жоўтая охра і мёд
залацілі патыліцу, пасмы.
За акном пачынаўся палёт
Лісця пунсовага, згуслага ў кокан.
Вы манілі мяне, малюючы авал,
задуменных вачэй выраз.
Вы, магчыма, жадалі хваль
і нядбайнага руху цела:
- Вось аплата. Вазьміце!
Сеанс
працягваўся і нудна, і доўга.
Напружваў незаўважны нюанс,
падыходны да паняцця - догма.
Дагматычна-дакучлівы запал
вы гасілі другой цыгарэтай.
Я спытала: - О!.. хто гэта быў?!.
- Незразумела, пра каго вы?!.
Адказу
я яму не дала ўсё адно.
Ён не бачыў астральнага знаку.
Я хвалюючыся прычыніла акно,
працягваючы пазіраваць.
Маху,
якая праляцела міма акна,
здалася знаёмай, сястрою.
- Успомні! Гойя, - шапнула яна, -
быў мастаком. Гэты - іншае.
Сыходзіце! Не верце яму!
Ваш партрэт са шчыгрынавай скуры.
Вецер восені віўся ў дыму
і адчаю прыкметы памнажаў.
- Што за дурасць?!. Пры чым тут шчыгрын?!.
Важданінай мільгала мінуўшчына.
А мастак накладваў цень
на кольца і твар малады.
Сэрца сціснулася. Кальнула цёмна.
Гойя. Маха. Падсвечнікі. Крэслы.
Божа мой! Гэта было даўно.
Гэта было вар'яцка і сумленна.
Я дастала купюры і раптам
іх шпурнула ў мальберт, нібы ў спіну...
Я не вынесла выявы пакут,
не павесіла ў зале карціну.
Я яе вывучала ў начы
і шаптала: - О, Гойя! Каханы!
Ты мо чуеш мяне?!. Не крычы!
Не кідай свае пэндзлі да каміну!
Нас заспеюць, заўважаць, знясуць...
Мы з табой - невысокія вежы.
Я кахала цябе! Хопіць пут!
Сыходзь! Мне, сапраўды, страшна.
Я не вынесу ў гэтым лёсе,
ва ўвасабленні, жаданым да стогну,
парушэнне, само па сабе,
ці блуд у амплітудзе Закону.
Пацямнела. Я лямпу запаліла,
падрумяніла шчокі трошкі.
І вярнулася да таго, з кім была,
і прыціснулася загадкавай кошкай.
Перевод на белорусский язык (подстрочник)Максима Троянович
Свидетельство о публикации №118030901210