Загарэуся лiхтар у вячэрняй смузе...

***
Загарэўся ліхтар у вячэрняй смузе.
Пахне прэлай саломай і водарам сена.
Нізка ў лузе да хаты плыве па лазе
Заімглёнага месяца срэбная пена.

І блакітнага неба цямнее агат
І глядзіць, нібы Вока Тварца, на падворкі.
Пахне свежай махоркай ля сцішаных хат,
І даносяцца гукі далёкай гаворкі.

09. 03. 2018 г.


Рецензии